Полымя Еўрапейскіх гульняў сёння сустракаюць у Салігорску

11 июня 2019

Полымя Еўрапейскіх гульняў працягвае шэсце па краіне. Сёння яго сустракае першы горад Мінскай вобласці - Салігорск. Агонь пранясуць на Беларуськаліі і на швейным прадпрыемстве горада.

Учора "Полымя міру" завяршыла тур па Гомельскай вобласці. Апошнім прыпынкам  быў Мазыр. Маршрут эстафеты ішоў праз нафтаперапрацоўчы завод, а таксама наймацнейшую гаспадарку вобласці "Зара". Затым агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў пабываў і на іншых прадпрыемствах раёна і наведаў Мазырскі замак.