Пілот "МАЗ-СПОРТаўто" Сяргей Вязовіч выйграў шосты этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях"

12 июля 2019

Спецучастак працягласцю 408 км па шырокіх дарогах у стэпе беларускі экіпаж пераадолеў за 4 гадзіны 23 хвіліны. У генеральнай класіфікацыі экіпаж Сяргея Вязовіча захоўвае першы радок, маючы перавагу над найбліжэйшым праследавальнікам 16 хвілін.