Пётр Чэх, які скончыў у мінулым сезоне футбольную кар'еру, спрабуе сябе ў хакеі

10 октября 2019
Знакаміты футбольны варатар Пётр Чэх, які скончыў у мінулым сезоне футбольную кар'еру, спрабуе сябе ў хакеі. Амплуа тое ж - галкіпер. Не памянялася і краіна. Чэх выступае ў Англіі ў чацвёртай лізе за клуб "Гілфорд Фенікс". Дэбют можа адбыцца ўжо ў гэтую нядзелю. Раней футбаліст прызнаваўся, што заўсёды марыў гуляць у хакей, а паспрабаваць гульню нумар адзін яго ўпэўніў бацька.