Першы тур чэмпіянату Беларусі па футболе працягнецца двума матчамі

20 Сакавіка 2020
Першы тур чэмпіянату Беларусі па футболе працягнецца сёння двума паядынкамі, у абодвух гаспадарамі матчаў будуць "дынамаўцы". Брэстаўчане на сваім полі прымуць "Смалявічы". Гульня стартуе ў шэсць вечара. А мінскае "Дынама" ў 20:00 пачне паядынак з брэсцкім "Рухам". Абодва матчы ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Нагадаем, напярэдадні БАТЭ нечакана саступіў "Энергетыку" 1:3, а "Тарпеда-БелАЗ" з мінімальным лікам 1:0 выйграла ў "Шахцёра".