Першы п'едэстал на Кубку свету ў кар'еры Дзінары Алімбекавай

11 декабря 2020

Літаральна толькі што Дзінара Алімбекава стала першай у спрынце на этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Хохфільцэне. Ідэальная стральба без промахаў на дзвюх агнявых межах і ўпэўнены ход па дыстанцыі не пакінулі шанцаў саперніцам беларускі. 7 з паловай кіламетраў Алімбекава пераадолела за 20 хвілін і 12,3 секунды, на 8,5 апярэдзіўшы другую - нарвежку Цірыль Экхаф. Адзначым, што гэта першы подыум для беларускай каманды за тры сезоны. Алімбекава ж дзякуючы гэтаму трыумфу паднялася на 2-е месца ў агульным заліку.

Крыху пазней хварэем і за нашых мужчын. У 16:10 таксама на "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя мужчынскага спрынту. За нашу каманду выступяць Максім Варабей, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Ялётнаў і Мікіта Лобастаў.