Першы афіцыйны візіт каардынацыйнай камісіі ЕАК у Мінск працягваецца

22 сентября 2017

Працягваецца першы афіцыйны візіт у Мінск каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Наша краіна ў чэрвені 2019 года прыме Другія Еўрагульні. Учора вядучыя спартыўныя функцыянеры правялі пасяджэнне з беларускімі калегамі і наведалі ключавыя аб'екты: "Мінск-Арэну", стадыён "Дынама", Студэнцкую вёску, якая падчас спаборніцтваў стане алімпійскай.

І літаральна праз паўтары гадзіны ў Зале славы НАК пачнецца сумеснае пасяджэнне каардынацыйнай камісіі ЕАК з прадстаўнікамі рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта і фонду "Дырэкцыя Другіх Еўрапейскіх гульняў - 2019".