Першы матч 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і "Іслаччу" прайшоў без галоў

11 марта 2020
Нічыя па галах і чырвоных картках. Першы матч адной чацвёртай фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і "Іслаччу" прайшоў без галоў, 0:0, затое каманды зарабілі па два выдаленні. У "Брэста" чырвоную атрымалі Савіцкі і Вераціла. У "Іслачы" -  Камароўскі і Карповіч. Гульня ў адказ пройдзе ў нядзелю ў Мінску.