Першы Кубак Беларускай федэрацыі біятлона заўтра стартуе ў Наваполацку

27 декабря 2017

Лепшыя маладыя біятланісты з усёй краіны прымуць удзел у першым Кубку Беларускай федэрацыі біятлона. Таксама ў турніры заяўлена каманда Наваполацкага вучылішча алімпійскага рэзерву. Першынство пройдзе ў чатыры этапы, першы стартуе ўжо заўтра. Другі і трэці - у студзені. А заключны прымуць "Раўбічы". Спартсмены старшай узроставай групы ў асабістых гонках будуць змагацца за права выступіць на чэмпіянаце свету па біятлоне.