Першы гульнявы дзень Каляднага турніру парадаваў балельшчыкаў

4 января 2014
Мноства закінутых шайб. У Групе Б Аўстрыя разграміла Швейцарыю 9:3, а Расія - Чэхію, 7:2. У групе С скандынаўскае дэрбі Фінляндыя - Швецыя завяршылася накаутам для Трэ Крунур, 1:14. Украіна ў драматычным матчы адолела Канаду, 7:6. Нагадаем, каманда Прэзідэнта Беларусі буйна абгуляла Францыю, а сённяшні сапернік беларусаў, Славакія, была больш пераканаўчая за Германію, 8:2.