Першы этап Кубка свету ў сезоне па веславанні на байдарках і каноэ прымае Познань

25 мая 2019

Першы этап Кубка свету ў сезоне па веславанні на байдарках і каноэ прымае польская Познань. Атлеты не толькі разгуляюць медалі спаборніцтваў, але і ўступаюць у барацьбу за ліцэнзіі на летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа. У 12:30 фінальныя выступленні з удзелам беларусаў у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Раніцай адбудуцца кваліфікацыйныя спаборніцтвы, у якіх выступяць і нашы атлеты.