Жаночая зборная Беларусі пасля выязной вікторыі над камандай Польшчы прымае Эстонію ў сталічным Палацы спорту. Эстонкі ў першым туры саступілі турчанкам і пакуль замыкаюць квартэт. Прамая трансляцыя супрацьстаяння Беларусь - Эстонія пачнецца ў 17:55 на тэлеканале "Беларусь 5".
Таксама ў Палацы спорту за гэтай сустрэчай стартуе матч групавога этапа Кубка ФІБА паміж "Цмокамі" і камандай "Бней Герцлія". Напрыканцы кастрычніка калектывы сустракаліся ў Ізраілі, і тады мацнейшымі былі беларусы. Ці атрымаецца паўтарыць поспех, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь5", пачатак у 21:15.













