Першы чэмпіён за 34 гады

15 марта 2016

Юніёрская зборная Беларусі па канькабежным спорце напярэдадні ўвечар вярнулася з кітайскага Чанчуня, дзе праходзіў чэмпіянат свету. Залаты медаль на дыстанцыі 500 метраў выйграў 18-гадовы Ігнат Галавацюк. Ён паўтарыў поспех Ігара Жалязоўскага, які ў 82-м годзе стаў лепшым на паўтара кіламетрах.

Таксама Галавацюк разам з партнёрамі па зборнай выйграў бронзу ў камандным спрынце. У канцы сакавіка Ігната чакае чэмпіянат Беларусі. А ўжо ў наступным сезоне ён будзе выступаць на міжнародных спаборніцтвах сярод дарослых.