Мінская вобласць прымае 1 Усебеларускія турысцкія гульні. Урачыстае адкрыццё адбылося сёння ў Бярэзінскім раёне. Удзельнікі - з усёй краіны, усяго 18 каманд. У чатырохдзённай праграме - спаборніцтвы па водным, веласіпедным, пешаходным турызме. Арганізаваны таксама марафон на 100 км. Журы ацэньвае хуткасць і правільнасць выканання ўсіх заданняў.
Вынікі чатырохдзённага спартыўна-турыстычнага марафону падвядуць у нядзелю. Пераможцы, акрамя медалёў і кубка, атрымаюць грашовыя прэміі.
Першыя Усебеларускія турысцкія гульні
18 сентября 2020













