Першыя паўфіналісты чэмпіянату свету па футболе стануць вядомыя сёння

6 июля 2018

У 16:50 на "Беларусь 5" - трансляцыя сустрэчы Уругвай - Францыя. Абедзве каманды не прайгралі на гэтым мундыялі ніводнага матча. Прычым уругвайцы прапусцілі ўсяго адзін гол у свае вароты, а зборная Дыдзье Дэшама адправіла дахаты аргенцінцаў. Мясцовы прадракальнік - тапір Клеапатра - выбрала каманду Уругвая.

Другі паўфіналіст вызначыцца ў сустрэчы паміж фаварытамі турніру бразільцамі і самай дзейснай камандай мундыялю - Бельгіяй. Прамая трансляцыя гэтага матча пачнецца на "Беларусь 5" у 20:50.