Першыя паўфіналісты чэмпіянату Беларусі па хакеі могуць вызначыцца ўжо сёння

6 марта 2018

Пераможца рэгуляркі "Нёман" у Наваполацку сустрэнецца з "Хімікам", "Юнацтва" таксама на выездзе згуляе з "Лідай", а "Шахцёр" - у Жлобіне супраць Металурга. У гэтых парах госці вядуць 3:0, засталася ўсяго адна вікторыя да выхаду ў наступны раўнд. А вось "Гомель" сёння паспрабуе аднавіць раўнавагу ў супрацьстаянні з "Дынама-Маладзечна" - пакуль "зубры" наперадзе - 2:1. Прамая трансляцыя гэтай сустрэчы ў 18:50 на тэлеканале "Беларусь 5".