Першыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

15 июля 2017

Срэбра заваявалі беларускі Алёна Наздрова і Каміла Бобр на дыстанцыі 500 метраў каноэ-двойкі. На аналагічных метрах бронзу выйграла мужчынская байдарка-чацвёрка ў складзе Петрушэнкі, Траццякова, Борыкава і Бялко. Чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ праходзіць у балгарскім Плоўдзіве. Тэлеканал "Беларусь 5" гэтымі хвілінамі вядзе прамую трансляцыю спаборніцтваў.