Першыя малыя Алімпійскія гульні БДУ прайшлі пад Мінскам

25 сентября 2017

Удзельнікамі ўніверсітэцкіх спартыўных спаборніцтваў сталі шэсць зборных. Тытул чэмпіёна разыгрываўся у скачках у даўжыню, міні-футболе, стрытболе, пляжным валейболе і гіравым спорце. Фестываль актыўнага ладу жыцця сабраў не толькі лепшых спартсменаў-студэнтаў, але і творчую моладзь. На розных тэматычных пляцоўках студэнты галоўнай ВНУ краіны змагаліся за званне лепшага вакаліста і танцора ўніверсітэта. Сваё майстэрства прадэманстравалі таксама ролеры, скейтары і веласіпедысты.

На фестывалі таксама прайшлі майстар-класы па правільным харчаванні, сілавых трэніроўках, хатха-ёзе і мастацтве горнага пейзажу.