Першыя гонкі чэмпіянату Еўропы па біятлоне пройдуць у Раўбічах ужо сёння

20 февраля 2019

Раўбічы рыхтуюцца прыняць чэмпіянат Еўропы па біятлоне. Першыя гонкі пройдуць ужо сёння. Напярэдадні тэхнічны персанал трасы завяршыў апошнюю падрыхтоўку, а спартсмены правялі першыя афіцыйныя трэніроўкі, у тым ліку зоркі сусветнага біятлона нарвежац Тар’ей Бё і расіянін Аляксандр Логінаў. Расія ў цэлым прывезла свой наймацнейшы склад. Прадстаўнікі Міжнароднага саюза біятланістаў засталіся задаволены падрыхтоўкай Раўбіч да статусных спаборніцтваў.

Сёння ў праграме кантынентальных спаборніцтваў дзве індывідуальныя гонкі: мужчынская і жаночая. Першая а 4-й гадзіне дня, другая ў 19:30. Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў поўным аб'ёме пакажа тэлеканал "Беларусь 5".