Першыя эмоцыі пасля ўручэння залатых медалёў. Эксклюзіўнае інтэрв'ю з нашымі біятланісткамі

25 февраля 2018

Адразу пасля медальнай цырымоніі алімпійскія чэмпіёнкі адправіліся ў міжнародны вяшчальны цэнтр у алімпійскую студыю Белтэлерадыёкампаніі, дзе з кветкамі і віншаваннямі іх чакалі нашы калегі, якія не прапусцілі магчымасць сфатаграфавацца з тытулаванымі спартсменкамі і знялі на памяць гэты гістарычны дзень. Такія сустрэчы - добрая традыцыя. Заўсёды падчас Алімпіяды студыя прымае нашых пераможцаў і прызёраў. Першыя эмоцыі пасля ўручэння залатых медалёў - у эксклюзіўным інтэрв'ю зараз.