Першае золата ў скарбонцы беларусаў на летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Буэнас-Айрэсе

8 октября 2018

У першы спаборніцкі дзень III летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе беларускі дзюдаіст Арцём Коласаў (вагавая катэгорыя да 55 кілаграмаў) заваяваў залаты медаль. У фінальнай схватцы ён перамог мангольскага спартсмена і распячатаў медальную скарбонку беларускай зборнай. Коласаў выйграў дзве схваткі ў ранішняй частцы турніру, а ў вячэрнім фінале не пакінуў шанцаў Тэймуджыну Ганбургету.