Дар'я Блашко - чэмпіёнка свету па біятлоне сярод дзяўчат да 19 гадоў. Гэта першы медаль беларускай зборнай на дамашнім планетарным форуме. Спрынтарскую гонку на 6 кіламетраў Блашко пераадолела без промахаў за 16 хвілін і 26 секунд. Аўстрыйку Швайгер Дар'я апярэдзіла на 5 секунд, бронза ў нарвежкі Тандэрволд.
За крок ад п'едэстала спынілася яшчэ адна беларуска - Дзінара Алімбекава. Ганна Сола на пятай пазіцыі, у Крысціны Мазурынай 25-ы радок. У 13:30 у спрынтарскай гонцы будуць спаборнічаць юнакі. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".














