Першае золата на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Германіі заваявала Эльвіра Герман

10 августа 2018

У фінале ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі яна паказала час - 12 цэлых 67 сотых секунды. Аліна Талай гэты забег завяршыць не змагла з-за траўмы. У выніковым пратаколе яна 7-я. Залатая ўзнагарода Эльвіры Герман стала чацвёртай у скарбонцы нашай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне. Зараз Беларусь на шостым месцы ў медальным заліку. Сёння будзем хварэць за нашу кап’якідальніцу Таццяну Халадовіч. За ўзнагароды дзеючая чэмпіёнка Еўропы будзе змагацца ў 21:25.