Лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША пройдзе ў верасні 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама"

14 ноября 2017

Першая ў гісторыі сусветнай лёгкай атлетыкі матчавая сустрэча зборных Еўропы і ЗША пройдзе ў Мінску. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Свен Арне Хансен, якому ўласна і належыць ідэя правядзення мерапрыемства. Спаборніцтвы пройдуць у розных дысцыплінах - у бегу, пачынаючы ад 100 да 3 тысяч метраў, усіх відах скачкоў. А адбудзецца матчавая сустрэча 9-10 верасня 2019 года.

Свен Арне Хансен, кіраўнік Еўрапейскай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый:

"У 2019 годзе ў календары не шмат буйных лёгкаатлетычных спаборніцтваў, акрамя чэмпіянату свету ў Катары, таму спыніліся на гэтай даце. Адной з прычын, чаму выбралі месцам правядзення матча Мінск, з'яўляецца адкрыццё пасля рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў чэрвені 2018 года. Рады, што зможам задзейнічаць гэты стадыён для лёгкаатлетычных спаборніцтваў".

Нагадаем, стадыён "Дынама" зараз у працэсе рэканструкцыі і рыхтуецца прыняць ІІ Еўрапейскія гульні. На галоўнай арэне сталіцы пройдзе цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.