Першая спрынтарская гонка на этапе Кубка свету па біятлоне ў Эстэрсундзе ў 19:35 на "Беларусь 5"

1 декабря 2017

Першая спрынтарская гонка ў сезоне на этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. Дыстанцыю сем з паловай кіламетраў пераадолеюць жанчыны. У сераду нашай Надзеі Скардзіне не было роўных у індывідуальнай гонцы. Таму можна разлічваць на п'едэстал і сёння. Акрамя Скардзіны на лыжню за беларускую каманду выйдзе трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава, а таксама Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч і Надзея Пісарава. Прамая трансляцыя з Эстэрсунда пачнецца ў 19:35 на тэлеканале "Беларусь 5".