Першая адстаўка сезона ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе

3 июня 2013

Па выніках пасяджэння праўлення клуба Дынама-Брэст прынята рашэнне вызваліць ад занятай пасады галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Курнева. Фармулёўка - за невыкананне пастаўленых задач, прадугледжаных дзеючым кантрактам. Пасля першага круга брастаўчане займаюць дзясятае месца ў табліцы чэмпіянату.