Першая міжрэгіянальная паралімпіяда прайшла ў Чэрвені

1 августа 2019

Удзельнікамі сталі наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў з Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Бярэзінскага і Смалявіцкага раёнаў. Каманды спаборнічалі ў некалькіх дысцыплінах - шашках, лёгкай атлетыцы, эстафеце. Кожная каманда імкнулася прадэманстраваць усе здольнасці. Хварэлі за іх не менш актыўныя групы падтрымкі.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць людзям з абмежаванымі магчымасцямі ў сацыялізацыі і пашырэнні знаёмстваў. Магчыма, у будучыні паралімпіяда будзе ладзіцца штогод, і да яе далучацца не толькі розныя раёны вобласці, але і краіны.