Першая частка манчэстэрскага дэрбі ў Кубку Англійскай лігі застаецца за "Сіці"

8 января 2020
Першы матч паўфінальнага супрацьстаяння Кубка Англійскай лігі паміж двума манчэстэрскімі клубамі выйгравае "Сіці". "Гараджане" яшчэ ў першым тайме забілі ў вароты "Юнайтэд" тройчы: Бернарду Сілва, Марэз, а таксама Перэйра ў свае вароты. Пасля перапынку гаспадары стадыёна "Олд Трафард" адзін мяч адыгралі: Рэшфард устанавіў канчатковы лік 1:3. Матч у адказ пройдзе 29 студзеня на полі "Манчэстэр Сіці".