Перанесеныя два матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

7 августа 2020
Беларуская федэрацыя футбола аб’явіла на сваім сайце пра перанос двух матчаў 21-га тура. Сталічнае "Дынама" прыме "Смалявічы" не сёння, а 14 жніўня, а "Мінск" "Славію" не заўтра, а 12 жніўня. Прычына - форс-мажорныя акалічнасці. Якія, не ўдакладняецца.