Футбола на гэтым тыдні не будзе! Так вырашылі на пасяджэнні бюро выканаўчага камітэта федэрацыі. Заўтра перанесены паядынак 21-га тура чэмпіянату павінны былі гуляць мінскае "Дынама" і "Смалявічы". Таксама адкладваецца перанесены з-за каранавіруса матч "Мінска" супраць "Нёмана". Сустрэчы 1/16 фіналу Кубка краіны "Нафтан" - "Гарадзея" і "Гомель" - "Шахцёр" таксама пераносяцца на нявызначаны тэрмін. Прычына пераносаў - форс-мажорныя акалічнасці.
Перанесеныя футбольныя матчы на гэтым тыдні не адбудуцца
13 августа 2020













