Пекін афіцыйна стаў першым горадам у гісторыі, які прымаў і летнюю, і зімовую Алімпіяду

6 февраля 2022

XXIV зімовыя Алімпійскія гульні стартавалі! У пятніцу на стадыёне "Птушынае гняздо" прайшла цырымонія адкрыцця галоўнага старту чатырохгоддзя. Пекін афіцыйна стаў першым горадам у гісторыі, які прымаў і летнюю, і зімовую Алімпіяду. Слоган гульняў: "Разам дзеля агульнай будучыні". І гэта, у тым ліку, аб барацьбе з каранавірусам. 

Шоу атрымалася маштабным і яркім, і наўрад ці каго пакінула абыякавым. Беларусы на парадзе атлетаў прайшлі пад 22-м нумарам, у адпаведнасці з кітайскім алфавітам, флаганосцамі сталі нашы маладыя надзеі - канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава. Усяго ж у Алімпіядзе прымаюць удзел больш за  4 тысячы спартсменаў з 91 краіны. Інтрыгуючым момантам цырымоніі адкрыцця стала запальванне агню. Арганізатары лічаць яго рэвалюцыйным, дадаючы, што такі спосаб самы нестандартны за апошняе стагоддзе. Упор на экалогію, таму ў працэсе выкарысталі вадарод.

Усяго ў цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел каля трох тысяч акцёраў, а рэжысёр Чжан Імоў стаў першым у свеце рэжысёрам цырымоній адкрыцця і закрыцця дзвюх Алімпіяд - летняй і зімовай. Адкрытымі ж Гульні аб'явіў Старшыня КНР Сі Цзіньпін. Дарэчы, ён асабіста кантраляваў ход падрыхтоўкі спартыўных аб'ектаў, вёскі, медыяцэнтра, меў стасункі са спартсменамі. XXIV зімовая Алімпіяда стартавала!