Павел Санковіч здолеў завяршыць сезон у топ-10 сусветнага рэйтынгу

20 ноября 2017

Павел Санковіч, заваяваўшы напярэдадні золата на дыстанцыі 50 метраў на спіне на заключным этапе Кубка свету, які прымаў Сінгапур, здолеў завяршыць сезон у топ-10 сусветнага рэйтынгу. У актыве беларуса 93 балы - ён у выніку дзявяты. Ілья Шымановіч у гэтым табелі восьмы, у Сінгапуры беларус стаў другім на дыстанцыі 50 м брасам.