Павел Хадасевіч і Максім Мудрэўскі сёння выступяць на чэмпіянаце свету у Ашхабадзе

6 ноября 2018

У 18:00 на пятай кнопцы прамая трансляцыя з чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы. Сёння ў Ашхабадзе асноўная ўвага беларускіх балельшчыкаў будзе прыкавана да спаборніцтваў сярод мужчын у вагавой катэгорыі да 89 кілаграмаў. Тут у наймацнейшай групе А выступяць два нашыя спартсмены - Павел Хадасевіч і Максім Мудрэўскі. Зараз у скарбонцы нашай зборнай бронза ў дваябор'і і малое серабро ў рыўку Вадзіма Ліхарада.