Павел Дзік выйграў бронзу этапа Кубка свету па фрыстайле

28 февраля 2020
Медалі этапаў Кубка свету працягваюць папаўняць скарбонку і нашых фрыстайлістаў. Дэбютны  старт сярод лыжных акрабатаў сёння прайшоў у Алматы.

 На жаль, беларуская каманда напрыканцы сезона не далічылася ў складзе некалькіх лідараў, але і без іх у камандзе ёсць каму паднімацца на п'едэстал. Павел Дзік, як і два тыдні таму ў Маскве, выйграў бронзавы медаль. У суперфінале ён паказаў чысціню выканання свайго скачку.

За крок ад п'едэстала спыніўся яшчэ адзін беларус - Максім Гусцік. У панядзелак наша каманда адправіцца ў Краснаярск, дзе 8 сакавіка пройдзе заключны ў сезоне этап Кубка свету.