Павел Дзік бярэ бронзу на этапе Кубка свету па фрыстайле ў Казахстане

28 февраля 2020
Радасныя спартыўныя навіны прыйшлі з Алматы. Павел Дзік бярэ бронзу этапа Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы. Паўгадзіны таму спаборніцтвы завяршыліся. Наш спартсмен набраў 111 балаў і ўступіў толькі амерыканцу і швейцарцу. Для Паўла гэта другі подыум этапаў Кубка планеты. Два тыдні таму ён заваяваў бронзу ў Маскве. Яшчэ адзін беларус Максім Гусцік сёння чацвёрты. Заключны этап Кубка свету пройдзе 8 сакавіка ў расійскім Краснаярску.