Паўза ў чэмпіянаце Беларусі па валейболе падоўжаная да 20 красавіка

7 апреля 2020
Такое рашэнне напярэдадні прыняў выканаўчы камітэт федэрацыі. Папярэдне на прадмет працягу першынства былі апытаныя ўсе клубы. Адзначым, што ў дывізіёне Б розыгрыш завершаны датэрмінова, як і ў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе "Мяч над сеткай". Месцы будуць размеркаваныя згодна з дзеючым становішчам каманд.