"Пашпарт аб'екта. Алімпійскі" глядзіце сёння вечарам

3 сентября 2018

Галоўная пляцоўка для пляжнага валейбола. І тут жа пройдуць спаборніцтвы па стральбе з лука. Чарговы выпуск праекта "Пашпарт аб'екта" прысвечаны шматфункцыянальнаму спарткомплексу "Алімпійскі". Падчас II Еўрапейскіх гульняў разыграюць узнагароды мультыспартыўнага форуму, а лучнікі паспрачаюцца за тры прамыя пуцёўкі на Алімпіяду ў Токіа. Глядзіце сёння вечарам у рамках "Панарамы" "Пашпарт Аб'екта. Алімпійскі".