"Пашпарт аб'екта. Фалкан Клаб Арэна". Сёння на "Беларусь 1"

9 августа 2018

Алімпійскі від спорту, якім у Беларусі прафесійна займаюцца 600 чалавек, а ў складзе нацыянальнай каманды - усяго чатыры атлеты. Гэта - бадмінтон! Пакуль у нашай краіне ні разу не праходзілі міжнародныя спаборніцтвы па гэтым відзе спорту. А напярэдадні ІІ Еўрапейскіх гульняў тэставы турнір прыме "Фалкан Клаб Арэна". Адзін з самых маладых аб'ектаў кантынентальнага форуму ўжо гатовы прымаць зорак спорту. Праект Агенцтва тэленавін - "Пашпарт аб'екта. Фалкан Клаб Арэна". Глядзіце сёння на "Беларусь 1".