Беларусь на зімовай Паралімпіядзе прадставяць 15 спартсменаў. Першая група адправіцца ў Пхёнчхан сёння

28 февраля 2018

Дзмітрый Лобан - капітан беларускай каманды на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, Людміла Валчок выбрана флаганосцам зборнай.

У сталічнай ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія праводзін атлетаў на Гульні. Ад Беларусі ў Паўднёвай Карэі выступяць 15 паралімпійцаў у двух відах спорту - лыжных гонках і біятлоне. Задача каманды - палепшыць вынік чатырохгадовай даўнасці ў Сочы.

Першая група дэлегацыі адправіцца ў Пхёнчхан ужо сёння, другая - у гэтую пятніцу. Адзначым, Паралімпіяда пройдзе з 9 па 18 сакавіка.