Паралімпійцы вярнуліся з Канады з чэмпіянату свету па лыжных гонках і біятлоне

26 февраля 2019

Сёння з чэмпіянату свету па лыжных гонках і біятлоне, які прайшоў у Канадзе, вярнуліся нашы паралімпійцы. У агульнай скарбонцы сем медалёў, у тым ліку тры залатыя і па дзве сярэбраныя і бронзавыя ўзнагароды. 

Самым тытулаваным па выніках форуму аказаўся Юрый Голуб. Разам са сваім гайдам Дзмітрыем Будзіловічам ён узяў тры залатыя і два сярэбраныя медалі. На п'едэстале пашаны аказаліся таксама Ядвіга Скорабагатая і Дзмітрый Лобан. 

У медальным заліку беларуская каманда заняла пятае месца. Чэмпіянат свету падвёў рысу пад зімовым сезонам.