Арцём Парахоўскі пакідае сталічныя "Цмокі". За "драконаў" цэнтравы зборнай Беларусі правёў усяго 4 матчы, у сярэднім за гульню ён набіраў па 10,5 ачка і здзяйсняў па 6,8 падбораў. Разам з "мінчанамі" Парахоўскі ў мінулы ўікэнд стаў уладальнікам Кубка краіны. Пагадненне скасаванае па ўзаемнай згодзе бакоў, адзначаецца, што кар'еру Арцём працягне за мяжой.
Парахоўскі пакінуў "Цмокi"
29 декабря 2020













