Пара Арына Сабаленка - Эліз Мертэнс выйграла тэнісны турнір у Маямі

1 апреля 2019

Адразу некалькі радасных навін прыйшлі сёння са спартыўных арэн. Беларуска-бельгійская пара Арына Сабаленка - Эліз Мертэнс выйграла тэнісны турнір у Маямі. У фінале дзяўчаты ўзялі верх над аўстралійкай Самантай Стосур і кітаянкай Чжан Шуай 7:6, 6:2. Гэта другі запар парны тытул Сабаленкі і Мертэнс. У сярэдзіне сакавіка дзяўчаты выйгралі турнір у Індыян-Уэлсе. Для беларускі і бельгійкі ў дадатак гэты матч стаў  дзясятым пераможным. 

Ужо на гэтым тыдні Арына Сабаленка выступіць на грунтавым тэнісным турніры ў Чарльстане. Беларуска ў адзіночным разрадзе пачне барацьбу з другога круга, дзе яе саперніцай стане пераможніца супрацьстаяння Крысціна Плішкава - Кацярына Казлова.

Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка адправілася ў Мантэрэй, дзе ў матчы першага круга памераецца  сіламі з брытанкай Кэці Бултэр. Трансляцыі як з амерыканскіх, так і мексіканскіх кортаў будзе весці "Беларусь 5".