21.09.2019 20:55
|  Грамадства

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. Некалькі народных прыкмет: доўгае павуцінне ляціць -  будзе ясная восень і не хутка выпадзе снег.

21.09.2019 15:45
|  Краіна

Другі раз арэна сталічнага цырка становіцца пляцоўкай для спаборніцтваў. Здзіўляць арыгінальнымі нумарамі будуць акрабаты, эквілібрысты і іншыя артысты з 19 краін.

21.09.2019 15:42
|  Краіна

З-пад яго рукі выходзяць жывапісныя творы ў стылі фэнтэзі і сцімпанкаўскія працы ў тэхніцы трэш-арт. Свой кірунак у мастацтве ён шукаў усё жыццё.

21.09.2019 15:39
|  Краіна

Сёлета ўраджай яблыкаў менш, чым летась. Але аграрыі запэўніваюць: "Хопіць усім - будзем з яблыкамі!" 155 тысячаў тон гэтага фрукта плануюць сабраць у Беларусі.

21.09.2019 15:36
|  Краіна

Сезон збору ягады на балотах працягнецца да моцных маразоў. У мінулым годзе да зімы сабралі больш за 40 тон. У гэтым плануюць не менш - ураджай добры, ягады буйныя і іх шмат.

21.09.2019 15:33
|  Краіна

Сям'я не толькі вырашыла перабрацца з абласнога цэнтра ў вёску, але і зрабіць гэта максімальна экалагічна. З натуральных матэрыялаў будуць сцены, аздабленне і мэбля.

21.09.2019 15:30
|  Краіна

Энергазберажэнне, абыходжанне з адыходамі і хімічная бяспека. У Мінскай вобласці адкрыўся першы інтэрактыўны экалагічны цэнтр.

21.09.2019 15:28
|  Краіна

Сёлета асаблівая ўвага да бяспекі пешаходнага і веласіпеднага руху. Тэматычныя акцыі і мерапрыемствы праходзяць у сталіцы, а таксама ў 10 гарадах цэнтральнага рэгіёна.

21.09.2019 15:25
|  Краіна

Веданне правілаў дарожнага руху і фігурнае ваджэнне электратранспарту. У Віцебску выбралі лепшага вадзіцеля тралейбуса

21.09.2019 15:22
|  Краіна

Экалагічна чысты від транспарту, які збіраюць на прадпрыемстве "Белкамунмаш", выкананы спецыяльна для брытанскага горада Нотынгем.

21.09.2019 15:19
|  Спорт

Беларускае дэрбі на тэнісным турніры ва Ухане. У першым крузе жэрабя звяло Арыну Сабаленку і Аляксандру Сасновіч. Матч адбудзецца ўжо заўтра раніцай.

21.09.2019 15:19
|  У свеце

Амерыканскія ўлады часова адмянілі ўведзеныя летась гандлёвыя пошліны больш як на чатыры сотні кітайскіх тавараў, проста частку тавараў можна набыць толькі ў кітайскіх вытворцаў.

21.09.2019 15:19
|  Краіна

Мінск і Уфа ўмацоўваюць пабрацімскія сувязі і пашыраюць гандлёва-эканамічныя адносіны. Дэлегацыя Башкартастана наведвае ў гэтыя дні прадпрыемствы нашай сталіцы.

21.09.2019 15:17
|  Спорт

Брэсцкае "Дынама", дзякуючы выязной перамозе над "Гарадзеяй", павялічыла адрыў ад БАТЭ ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе да пяці ачкоў.

21.09.2019 15:17
|  Краіна

Іерогліфы нават у невялікіх школах кожнага раёна. Кітайскую мову з гэтага года ў Мінскай вобласці вывучае тысяча школьнікаў.

21.09.2019 15:16
|  Культура

Канцэрты, перформансы, сустрэчы з тэатральнымі зоркамі. Купалаўскі тэатр адзначае юбілейны, соты, сезон. Увесь дзень да паўночы ў Аляксандраўскім скверы для гасцей раскрываюцца таямніцы закулісся, куды не "ступала нага гледача".

21.09.2019 15:15
|  Краіна

Дзевятнаццаць хлопчыкаў і адзінаццаць дзяўчынак. Самая вялікая прыбаўка - у шостай гарадской клінічнай бальніцы. Там нарадзіліся дванаццаць немаўлят.

21.09.2019 15:05
|  У свеце

Іх абурэнне выклікана тым, што толькі за мінулае лета сваімі партнёрамі або мужамі забітыя 19 жанчын. Гэта самы высокі паказчык за апошняе дзесяцігоддзе.

21.09.2019 15:03
|  У свеце

Больш як дзве тысячы чалавек прынялі ўдзел у жартоўным штурме сакрэтнай базы ВПС ЗША ў штаце Невада. Падкрэсліваецца, што рэальных спробаў прабрацца на тэрыторыю "Зоны 51" ніхто не распачаў.

21.09.2019 12:21
|  Спорт

Ягор Герасімаў, тэнісіст нацыянальнай зборнай, у найбліжэйшы панядзелак, 23 верасня, упершыню ў сваёй кар'еры ўвойдзе ў топ-100 рэйтынгу ATP.

21.09.2019 12:18
|  Спорт

212-ая ракетка планеты Вольга Гаварцова прабілася ў другі круг кваліфікацыі турніру WТА ў Ташкенце. У першым жа раўндзе яна аддала толькі адзін гейм больш рэйтынгавай тэнісістцы - славенцы Даніле Якупавіч, 6:1, 6:0.

21.09.2019 12:16
|  Культура

На мінскім манежы праходзіць другі міжнародны цыркавы фестываль. Экстрэмальныя трукі пад самым купалам, атракцыёны з белымі тыграмі, эквілібрысты, жанглёры, дрэсіроўшчыкі.

21.09.2019 12:07
|  Культура

Прэм'ера Вялікага тэатра! Новую інтэрпрэтацыю оперы "Князь Ігар" убачаць гледачы "Беларусь 3" у фармаце высокага раздзялення.

21.09.2019 12:05
|  У свеце

З нацыянальным святам Прэзідэнта Армена Саркісяна і армянскі народ павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.