23.09.2019 13:05
|  У свеце

Там праз удар стыхіі загінула адна жанчына, яшчэ каля 30 чалавек пацярпелі. Найбольшая шкода нанесена паўднёвым рэгіёнам: затопленыя звыш 60 дарог.

23.09.2019 13:03
|  У свеце

Незвычайная паслуга з'явілася ў італьянскім горадзе Авецана недалёка ад Рыма. Спецыяльны знак каля парковак гаворыць, што за гадзіну стаянкі трэба дзесяць разоў прачытаць малітву.

23.09.2019 12:16
|  Спорт

Арына Сабаленка нацэльваецца абараніць тытул пераможніцы на тэнісным турніры ва Ухане. Пасля Аляксандры Сасновіч на шляху ў першай ракеткі Беларусі - амерыканка Даніэль Колінз.

23.09.2019 12:12
|  Прэзідэнт

Беларусь павінна прымаць меры для сваёй бяспекі. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі прымаў з дакладам кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанку.

23.09.2019 12:11
|  У свеце

Больш за ўсё ўзнагарод  у "Гульні пасадаў" і "Чарнобыля". На рахунку першага 12 статуэтак. У тым ліку галоўная - за лепшы драматычны серыял.

23.09.2019 12:10
|  Грамадства

Першы і адзіны ў Беларусі. У Бярэзінскім запаведніку прайшоў міфалагічны фестываль "Шлях Цмока". У адно імгненне ажылі і віталі гасцей свята героі народных казак: Балотнік, Дамавік, Злыдня, Зюзя Паазерскі.

23.09.2019 12:09
|  Грамадства

З-за замаразкаў і халоднага надвор'я ў Беларусі пачалася падача цяпла ў аб'екты сацыяльнай сферы. Так, сёння батарэі стануць цёплымі ў бальніцах, садах, школах, музеях і бібліятэках Віцебскай вобласці і ў Магілёве.

23.09.2019 12:08
|  Эканоміка

Уборка гародніны працягваецца ў Беларусі. Так, у Віцебскай вобласці ўжо засвоена 60 працэнтаў бульбяных палёў. Сярэдняя ўраджайнасць другога хлеба ў вобласці вышэй за сярэднюю па краіне і складае 404 цэнтнеры з гектара.

23.09.2019 12:04
|  Грамадства

З баявой стральбой і ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. У Мінску стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па стральбе з баявой зброі сярод спецназу.

23.09.2019 12:03
|  У свеце

Брытанская турыстычная кампанія Thomas Cook спыніла сваю дзейнасць. Рэйсы адмяняюцца, пуцёўкі несапраўдныя. Найстарэйшы і адзін з найбуйнейшых тураператараў не змог дамовіцца з крэдыторамі і кітайскім акцыянерам аб рэструктурызацыі доўгу.

23.09.2019 12:02
|  У свеце

Абвальванне школы ў сталіцы Кеніі - загінула не менш як сем вучняў. Шпіталізаваныя 10 навучэнцаў. Па словах прадстаўніка службы хуткай дапамогі, абрушыўся двухпавярховы будынак з лістоў жалеза і дрэва.

23.09.2019 12:01
|  Спорт

"Ваўкі" абгульваюць 2:1 "Энергетыка-БДУ", а Глеб-старэйшы дапамагае гасцям адкрыць лік - Аляксандр Макась забіваў з яго перадачы.

23.09.2019 12:00
|  Спорт

Ягор Зубовіч прыносіць мінскаму "Дынама" мінімальную перамогу над "Гомелем" 1:0 у заключным матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

23.09.2019 09:10
|  Грамадства

Сельгаспрадукцыю па оптавых цэнах можна будзе купіць на традыцыйных асенніх кірмашах. Першыя гандлёвыя рады разгорнуцца ля "Чыжоўка-Арэны" ўжо ў гэтыя выхадныя.

23.09.2019 09:09
|  Грамадства

Заняткі праходзяць ва ўстановах адукацыі шасці раёнаў. У Маладзечанскім - з іерогліфамі на факультатывах вучні знаёмяцца ўжо восьмы год запар.

23.09.2019 09:03
|  У свеце

Колькасць ахвяр наймацнейшага за апошнія 30 гадоў падвойнага землетрасення ў Албаніі павялічылася да 105 чалавек. У ноч на 22 верасня на тэрыторыі краіны зафіксаваныя 297 падземных штуршкоў, максімальная магнітуда якіх склала 5,8 бала.

23.09.2019 08:08
|  Грамадства

Спаборніцтвы пад напружаннем. У Віцебску за званне лепшай змагаліся каманды энергетыкаў з усіх абласцей краіны. Спецыялізацыя брыгад, якія ўдзельнічаюць у выпрабаваннях, - кантроль над збытам электраэнергіі і выяўленне фактаў крадзяжу.

23.09.2019 08:07
|  Грамадства

Такія лічбы закладзеныя ў дзяржаўнай праграме "Будаўніцтва жылля". Сёння жылфонд - адзін з найбуйнейшых спажыўцоў паліўна-энергетычных рэсурсаў.

23.09.2019 08:03
|  У свеце

Сёння ў Генасамблеі ААН будуць абмяркоўваць і праблемы клімату. Напярэдадні саміту па ўсім свеце пракаціліся пратэсты

23.09.2019 08:00
|  У свеце

У Германіі ля Кёльнскага  сабора восемсот чалавек прынялі ўдзел у акцыі пратэсту за пашырэнне правоў жанчын у царкве. У прыватнасці, за магчымасць быць узведзенымі ў духоўны сан і стаць епіскапам, святаром або дыяканам.

23.09.2019 07:15
|  Грамадства

Прадстаўніца Беларусі на Міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2019" Лізавета Міснікава стане сёння госцяй анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

23.09.2019 07:12
|  Палітыка

Пытанні забеспячэння адукацыі, барацьба з гандлем людзьмі, пераход на аднаўляльныя крыніцы энергіі. У штаб-кватэры ААН стартуе агульная дыскусія з удзелам кіраўнікоў дзяржаў, урадаў і кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.

23.09.2019 07:10
|  Грамадства

На большай тэрыторыі краіны наступнай ноччу, як і сёння, чакаецца да мінус чатырох градусаў. Днём  будзе да 12-ці цяпла і пераважна без ападкаў.

23.09.2019 07:08
|  У свеце

У Японіі расце лік ахвяраў тайфуна "Тапа". Ад 17-ай  стыхіі сёлета ўжо пацярпелі 30 чалавек. Без святла засталіся 50 тысяч дамоў  на востраве Кюсю, яшчэ 9 тысяч - на Хансю.