П.Санковіч і А.Герасіменя выходзяць у фінал чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту

23 августа 2014
Павел Санковіч і Аляксандра Герасіменя выходзяць у фінал чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту ў Берліне. Санковіч на дыстанцыі сто метраў батэрфляем паказаў другі час у сваім паўфінальным заплыве і чацвёртае сярод усіх удзельнікаў. Пераможца чэмпіянату на дыстанцыі ўдвая карацейшай Яўген Цуркін з 10 часам у вырашальны заплыў не кваліфікаваўся. Герасіменя стала сёмай на 50 метрах на спіне. Абодва заплывы з удзелам беларусаў пройдуць сёння вечарам.