Адыграць 7 мячоў

15 июня 2017

Адыграць 7 мячоў. З такой мэтай сёння выйдзе на пляцоўку жаночая зборная Беларусі па гандболе на матч супраць Чарнагорыі. Каманда Томажа Чатэра спрачаецца з балканкамі за пуцёўку на чэмпіянат свету. У першай гульне ў гасцях наша зборная саступіла 26:33. Сустрэча пройдзе ў мінскім Палацы спорту "Уручча", пачатак у 18:00. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".