Матч у адказ "Пяст" - БАТЭ сёння ў 21:00 на "Беларусь 5"

17 Ліпеня 2019

Пастарацца забіць мяч і не прапусціць! Гэта задача мінімум для барысаўскага БАТЭ ў матчы ў адказ першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Барысаўчане не згодныя з букмекерамі, якія фаварытам пары называюць "Пяст", і сёння пастараюцца паказаць свой узровень у Глівіцэ. Першая гульня ў Барысаве  завяршылася мірам - 1:1. І за кошт гола на выездзе палякі зараз у больш выгадным становішчы.

Нагадаем, з-за дыскваліфікацыі камандзе сёння не дапаможа паўабаронца Станіслаў Драгун. Абаронца Ягор Філіпенка таксама не згуляе, ён траўміраваны. Не да канца аднавіліся галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі і форварды Антон Сарока і Боян Дубаіч. Такім чынам, гульня ў адказ "Пяст" - БАТЭ пачнецца ў 9 вечара, трансляцыя - на "Беларусь 5".