Адбітак ІІ Еўрапейскіх гульняў зараз на марках і канвертах

1 февраля 2019

Роўна 140 дзён засталося да галоўнай мультыспартыўнай падзеі гэтага года і не толькі для нашай краіны, але і для ўсёй Еўропы. І сёння з'явіўся асаблівы падарунак да ІІ Еўрапейскіх гульняў для аматараў спорту і калекцыянераў.

Адбітак ІІ Еўрапейскіх гульняў зараз на марках і канвертах. У абарачэнне выпушчана 120 000 паштовых набораў у чатырох яркіх дызайнерскіх піктаграмах. Гэта ў пяць разоў больш за звычайны тыраж. Розныя віды спорту, афіцыйны лагатып і слоган Гульняў у дуэце з наміналамі ў залежнасці ад тарыфу на перасылку. Дадаткова ў паштовых наборах - маркі і купон у фармаце малых лістоў - іх тры дзясяткі тысяч - і канверт "Першы дзень". Цырымонія гашэння паштовай прадукцыі прайшла ў сталічнай ратушы.

Першыя паштовыя сімвалы Гульняў ужо адправіліся ў падарожжа. Маскот мультыспартыўнага форуму - лісянё Лесік - адправіў паштоўкі-запрашэнні ў нацыянальныя алімпійскія камітэты краін-удзельніц.