Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе завяршыўся для Максіма Мірнага

29 мая 2014

Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе завяршыўся для Максіма Мірнага ўжо пасля першага круга. У парным турніры разам з расіянінам Міхаілам Южным Мірны прайграў у трох сэтах 6:4, 3:6, 3:6 калумбійцу Фалья і аўстралійцу Матошавічу.