Адкрыты чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе выйграла японка Сакі Шыбата

12 Верасня 2016
У шасці партыях азіятцы саступіла Вікторыя Паўловіч, лідар нашай жаночай зборнай, 2:4. Адзначым, што пры нічыйным ліку 2:2 беларуска не здолела рэалізаваць чатыры сэт-болы і прайграла пятую і шостую партыі. Для японкі гэта першы чэмпіёнскі тытул на сусветным туры.