Адкрыты занятак па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў па слыху прайшоў у сталіцы

3 декабря 2015

Спрынт, сярэдняя дыстанцыя і скачкі ў даўжыню - адкрыты занятак па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў па слыху прайшоў у сталіцы. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня людзей з асаблівасцю развіцця. Наша нацыянальная зборная пачала падрыхтоўку да зімовага чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Польшчы. Гэта навучэнцы Мінскай гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў "Юнацтва". У камандзе 12 чалавек, сярод іх майстар спорту міжнароднага класа Галіна Козіч і дзевяціразовая чэмпіёнка Дэфлімпійскіх гульняў Алена Цярэнцьева. Дарэчы, гэта адзіная спецыялізаваная школа ў рэспубліцы, дзе рыхтуюць лёгкаатлетаў - інвалідаў па слыху.

Неўзабаве ў Мінску адкрыецца рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях, дзякуючы якому ў інваспорце адкрыюцца новыя магчымасці.